Грамадства

Звароты ў дзяржкантроль дапамагаюць

Пінскія актывісты прымусілі мясцовыя ўлады пабудаваць ходнікі і правесці святло. Добраўпарадкавання ўдалося дабіцца дзякуючы напісанню калектыўнага звароту ў Камітэт дзяржкантролю.

Як паведаміў пінскі актывіст Руху “За Свабоду” Юры Бахцераў, камунальныя службы пабудавалі тратуар уздоўж вуліцы Чыгуначная, дзе ім было лацвей. Ходнікі апынуліся на другім баку праз праезную частку ад шматкватэрнага дому. Жыхары, выходзячы на вуліцу, былі вымушаны перасоўвацца па неасветленай праезнай часткі, што несла непасрэдную пагрозу іх здароўю і жыццю.

З ініцыятывы актывістаў Руху “За Свабоду” быў складзены зварот кіраўніку Камітэта Дзяржкантролю Брэсцкай вобласці, які падпісалі 10 чалавек. На сустрэчы з грамадзянамі 21 кастрычніка абласны кантралёр неадкладна даў распараджэнне выправіць сітуацыю. Аднак камунальшчыкі не спяшаліся выконваць загад начальства. Актывісты Руху праз тыдзень зноўку звярнуліся ў КДК. І справа пайшла. За лічаныя дні на вуліцы Чыгуначная дарабілі ходнікі і наладзілі вялізны вулічны ліхтар.

milinkevich.org

Пакінуць адказ