Журы з вядомых беларускіх палітолагаў падчас другога туру задало канкурсантам 130 пытанняў.
− Дванаццаць пераможцаў першага туру віктарыны (тэставання) былі запрошаныя на другі тур, які адбыўся 8 лістапада ў офлайне. Журы ў складзе Андрэя Казакевіча, Дзяніса Мельянцова і мяне арганізавала інтэлектуальную двухузроўненвую гульню, падчас якой і вызначылася тройка лідэраў, − распавядае дарадца старшыні Руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец.
Сутнасць спаборніцтва была ў тым, што па чарзе кожнаму ўдзельніку задаваліся індывідуальныя пытанні, на якія трэба было публічна адказваць. Адказы абмяркоўваліся супольна з сябрамі журы. Усяго было зададзена 130 пытанняў, якія маюць дачыненне да гісторыі, культуры, палітыкі, эканамічнага і сацыяльнага жыцця аб’яднанай Еўропы. У другім раўндзе паміж лепшымі еўразнаўцамі былі размеркаваныя 1-е, 2-е і 3-я месцы.
Уганараванне пераможцаў адбудзецца 14 лістапада на Беларускім Еўрапейскім Форуме. Тады ж будуць агучаны іх імёны.