Грамадства

Беларусізацыя Берасцейскага тэлебачання

Выпускі рэгіянальных навін на брэсцкім абласным тэлебачанні з мінулых выходных выходзяць на беларускай мове.

Як паведаміла ў гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» загадчыца адзела навін тэлерадыёкампаніі «Брэст» Аліса Грыгарчук, пакуль гэта зроблена ў якасці эксперыменту. А канчатковае рашэнне аб пераходзе інфармацыйных службаў на беларускую мову яшчэ не прынятае.

Самі журналісты згадваюць, што яшчэ некалькі гадоў таму выпускі навін брэсцкага тэлебачання рыхтаваліся на беларускай мове, але, паводле загаду кіраўніцтва, давялося пераходзіць на рускую мову вяшчання.

Раней паведамлялася, што ад 19 кастрычніка пачалі выходзіць у эфір па-беларуску выпускі тэленавінаў у Магілёве, Гродне і Гомелі.

Паводле БАЖ

Televizar

TV па-беларуску?

Пакінуць адказ