16 лістапада ў Беларусі стартуе мультымэдыйны адукацыйны праект “Маладзевая акцыя мультымедыяў” (МАМ). Асноўная ідэя праекту – данесьці моладзі каштоўнасці, адказнасць і веды, якія нясе ў сабе прафесія журналіста.
“Маладзевая акцыя мультымедыяў” базуецца на партале www.mammedia.org, ахоплівае Польшчу, Беларусь, Украіну і разлічаны на школьную і студэнцкую моладзь з мэтай навучыць яе праз журналісцкую дзейнасць выпрацоўваць , фармуляваць і абараняць сваю грамадскую пазіцыю, а таксама ўплываць на свет вакол сябе.
Дэвіз праекта “Маю выбар. Маю ўплыў. Маю медыі” адлюстраваны на нашым партале www.mammedia.org, дзе зарэгістраваныя ўдзельнікі змогуць ствараць і публікаваць уласныя газэты: партал прапануе гатовыя і разнастайныя макеты газэт, з якіх застаецца толькі абраць адпаведны, напоўніць яго зместам і публікаваць – на партале ці ў друкаванай версіі. Праект прапануе таксама ўдзел у конкурсах і семінарах, якія ладзіць разам з партнэрамі фонд “Новыя медыі”, і вучобу непасрэдна ў аўтарытэтных журналістаў, у тым ліку за мяжой. Маладыя журналісты, сябры праекту МАМ, атрымаюць не толькі парады і дапамогу ад дасьведчаных калег, але і змогуць камунікаваць паміж сабой, між сваімі рэдакцыямі на форуме партала.
Партал www.mammedia.org прадугледжвае адмысловую дыстанцыйную школу журналістыкі – э-лекцыі www.еlekcyi.org, пасля заканчэння якой удзельнік атрымае веды і сэртыфікат. Для актывістаў праекта будуць ладзіцца міжнародныя летнікі і стажыроўкі. Мы інфармуем таксама пра стажы, гранты і стыпэндыі, якія прапануюць іншыя рэсурсы і якія служаць разьвіццю навыкаў журналістыкі.
Праект МАМ прадугледжвае супрацу з настаўніцкім асяроддзем, кіраўнікамі журналістскіх школ і гурткоў.
Партал www.mammedia.org праекту МАМ рыхтуе разнастайныя конкурсы з узнагародамі для лепшых. Першы конкурс для паўстаючых на партале рэдакцый пачнецца ў дзень старту – 16 лістапада 2009г. Кожнай рэдакцыі прапануем абраць сваё крэда (ці дэвіз) – а пазней аўтарытэтная камісія з журналістаў і прадстаўнікоў фонду вызначыць, наколькі ён адпавядае зместу газеты (хаця б на прыкладзе аднога нумару выдання). Наступны конкурс працягнецца ад 1 снежня да 15 студзеня: будзе абірацца найлепшае святочнае, каляднае выданне.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…