Спорт

Дзедзіч не дазволіў Расіі патрапіць на чэмпіянат свету

18 лістапада стыкавы матч паміж Расіяй і Славеніяй за магчымасць патрапіць на чэмпіянат свету па футболе 2010 у Паўднёваафрыканскай рэспубліцы скончыўся з лікам 0:1 на карысць Славеніі.

Сустрэча Расія-Славенія праходзіла вельмі нервова, барацьба была жорсткай. Славенцы з першых хвілін гульні зрабілі стаўку на прэсінг па ўсім полі і выйгралі.

Расейцы на працягу ўсяго першага тайма нічога не маглі зрабіць з абаронай гаспадароў, а на 45-й хвіліне прапусцілі мяч – гол на рахунку Златка Дзедзіча. Славенія і Расія маюць у сваім актыве па два гала. Але ў славенцаў перавага – адзін гол на чужым полі.

Гэта азначае, што каманда Гуса Хідзінка застаецца дома, а чэмпіянат свету ў 2010 гадзе ў ПАР, дзякуючы Дзедзічу, пройдзе без зборнай Расіі.

dedic

0 Comments

Пакінуць адказ