20 лістапада на беларуска-польскай мяжы ўведзены ў эксплуатацыю першы пускавы комплекс грузавога тэрмінала “Казловічы-2”.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новага тэрміналу ўзялі ўдзел кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ва Украіне і Беларусі Жазэ Мануэль Пінту Тэйшэйра, Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі, кіраўнікі мытных адміністрацый Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, прадстаўнікі Мытнай службы Польшчы, а таксама выканаўчай улады Брэсцкай вобласці.
“Я рады тым пераменам, якія адбыліся ў гэтым пункце пропуску. Я ўпэўнены, што адкрыццё гэтага комплексу будзе садзейнічаць супрацоўніцтву Беларусі з краінамі Еўрасаюза”, — сказаў на цырымоніі адкрыцця комплексу Жазэ Мануэль Пінту Тэйшэйра.
Будаўніцтва першага пускавога комплексу грузавога тэрміналу “Казловічы-2” у межах праграмы ТАСІС пачалося ў 2005 годзе. На гэтыя мэты Еўракамісія выдзеліла 14 млн. еўра. Генеральным падрадчыкам будаўніцтва выступіла польская фірма “Будымекс”.
Да 2008 года былі ўзведзены галоўны будынак, інжынерныя сеткі і збудаванні, будынак кіналагічнай службы.
У 2009 годзе завершана будаўніцтва ўсіх аб’ектаў першага пускавога комплексу. Гатовы да ўводу ў эксплуатацыю галоўны корпус, пад’язныя шляхі і пляцоўкі. Завершаны мантаж і наладка камп’ютэрнай сеткі, сувязі і міні-АТС, сістэмы радыяцыйнага кантролю. Генпадраднай будаўнічай арганізацыяй на гэтым этапе з’яўлялася ААТ “Будаўнічы трэст № 8”.
У 2009 годзе будаўніцтва тэрмінала фінансавалася за кошт бюджэтных сродкаў Беларусі (12,6 млрд. руб.).
У выніку рэалізацыі дадзенага праекта магутнасць тэрмінала ўзрасце ў два разы і складзе 4 тыс. грузавых транспартных сродкаў у суткі ў абодва напрамкі. Гэта адпавядае прапускной здольнасці тэрмінала “Карошчын” на польскім баку. З адкрыццём новага тэрмінала “Казловічы” стаў найбуйнейшым пунктам мытнага афармлення на заходняй беларускай мяжы.
Ларыса Шыганава, БелаПАН.
Фота БЕЛТА.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…