Моладзь

Цішоткі вольных беларусаў – хутка deadline!

Да 29 лістапада працягваецца прыём прац на конкурс “Цішоткі вольных беларусаў”. На сённяшні дзень  ужо даслана каля 60 прац, з якімі можна пазнаёміцца на сайце праекта.

Нагадваем, што на паштовую скрыню tishotka@tut.by прымаюцца распрацаваныя Вамі варыянты малюнкаў (прынтоў), якія ў далейшым магчыма знойдуць увасабленне на цішотках беларусаў.

Усе конкурсныя працы будуць змешчаны на афіцыйным  сайце кампаніі: tishotka.blog.tut.by

Пераможцы конкурса “Цішоткі вольных беларусаў” атрымаюць  грашовыя ўзнагароджанні за першае, другое і трэцяе месца ў памеры 400, 300 і 200 тыс. бел. рублёў адпаведна.

Асобны спецыяльны прыз у намінацыі “Беларуская свабода” прызначыў Рух “ За свабоду”.

Усе ўдзельнікі конкурса па распрацоўцы малюнкаў пасля яго заканчэння ў якасці падарункаў атрымаюць цішоткі з прынтамі пераможцаў.

Падрабязныя ўмовы на сайце праекта: tishotka.blog.tut.by

Пакінуць адказ