Уладзімір Макей 20 лістапада сустрэўся з вярхоўным атаманам аб’яднання «Усебеларускае аб’яднанае казацтва» генерал-лейтэнантам казачых войскаў Мікалаем Ярковічам.
Як перадае БЕЛТА, падчас сустрэчы абмеркаваныя пытанні адзінства казачага руху ў Беларусі, адзначана значная роля Усебеларускага аб’яднанага казацтва ў грамадскім жыцці дзяржавы, патрыятычным выхаванні.
Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі падкрэсліў, што дзяржава з адмысловай увагай ставіцца да тых грамадскіх аб’яднанняў, чыя дзейнасць накіравана на рашэнне агульнадзяржаўных задач у выгоду Айчыны і беларускага народа. Дасягнута дамоўленасць пра тое, што хуткім часам Макей наведае адзін з казачых ваенна-патрыятычных цэнтраў.
Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі адзначыў таксама неабходнасць захавання і развіцці казачага руху ў краіне.
Нагадаем, што беларуская грамадскасць скептычна і насцярожана паставілася да актывізацыі ў Беларусі так званых «казакоў». У часы Расійскай імперыі казацкія палкі дасылалі ў Беларусь, каб расправіцца з паўстанцамі. Па сведчанні гісторыкаў, казакі пакінулі тут крывавыя сляды. Шматлікія вядомыя ў краіне людзі былі забіты ці закатаваны імі.
«Казацтва ў Беларусі – палітыканства, навязванне нам не толькі чужых стэрэатыпаў, але і прама недружалюбных. Казакі ў гісторыі Беларусі асацыююцца, першым чынам, са збіццём і прымусам да чужой насельніцтву веры», – заявіў адзін з лідараў Партыі БНФ Вінцук Вячорка.
Ён таксама падкрэсліў, што ў адрозненне ад Украіны і паўднёвых рэгіёнаў Расіі «казакі ў Беларусі ніколі не былі саслоўем, ніколі не былі прадстаўлены як дзяржаўны інстытут».
Паводле “Хартыі-97”.
Пра ролю казакоў у гісторыі Беларусі чытайце тут.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…
View Comments
Каля Дамачава калісь існавалі паселішчы пратэстантаў-лютэранаў. Захаваліся зьвесткі пра казацкія справы падчас набег з тэрыторыі сучаснай Украіны. Казакі сілай зброі прымушалі лютэранаў пераходзіць у праваслаўе. Беларусы ж адрозненні ад казакоў былі вельмі талерантнымі.
Што пацвяржае словы Вячоркі.