Categories: Моладзь

Радзькоў і размеркаванне

Міністар адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў лічыць, што выпускнікам падабаецца прымусовае разьмеркаваньне, а «ехаць на вёску прэстыжна».

Аб гэтым ён заявіў у Савеце рэспублікі ў час абмеркаваньня законапраекту «Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі».

Па словах міністра, прымусовае разьмеркаваньне карыснае як для выпускнікоў, так і для дзяржавы, перадае БелТА. Больш за тое, ужо ў іншых краінах міністра «просяць» вярнуць сыстэму разьмеркаваньня:

«Мы нядаўна гэтую сытуацыю абмяркоўвалі з расейскімі калегамі, і там просяць вярнуць абавязковае разьмеркаваньне пасьля ВНУ. Перш за ўсё таму, што дзяржава дае маладому чалавеку яго першае працоўнае месца», — перадае словы Радзькова «Interfax».

На думку Радзькова, «абавязковае разьмеркаваньне — гэта міжнародная практыка». Па словах міністра «ў той жа Францыі яго ніхто яе не адмяняў, паколькі ў Эўропе разумеюць, што для маладога спэцыяліста галоўнае — атрымаць працоўнае месца», — раскрыў вочы беларускім студэнтам доктар пэдагагічных навук, які пачаў кар’еру ў родным магілёўскім ВНУ, што скончыў у 1973 годзе і дзе працаваў да 2003.

На думку спадара Радзькова, «зараз сярод моладзі модна ехаць на сяло. Асабліва ў аграгарадкі, дзе даецца жыльлё з гарачай вадой, будуецца шмат аб’ектаў, школы, дзіцячыя сады ў рамках дзяржаўнай палітыкі адраджэньня вёскі.

Выпускнікам даецца першае працоўнае месца, і людзі ў наш час гэта вельмі цэняць».

А вось калі «нехта з маладых людзей у Беларусі не разумее ўсёй важнасьці разьмеркаваньня, то неабходна неяк яго падштурхнуць, даць зразумець, што ён абавязаны выканаць свой грамадзянскі абавязак і вярнуць такім чынам затраты, якія выдаткавала дзяржава на яго адукацыю», — дадаў міністар.

Цяпер у Беларусі кожны выпускнік-бэджэтнік вымушаны адпрацоўваць па разьмеркаваньні 2 гады. Месца разьмеркаваньня вызначае адмысловая камісія, дзейнасьць якой ня поўнасьцю рэглямэнтаваная і часта праходзіць з парушэньнямі. Выпускнікі ВНУ, якія паступалі па мэтавым накіраваньні, павінны адпрацоўваць 5 гадоў, а выпускнік ССНУ — 3 гады».

Па словах спадара Радзькова, «заканадаўчая норма аб разьмеркаваньні ў Беларусі ня будзе пераглядацца», а далейшае разьвіцьцё сыстэмы разьмеркаваньня дазволіць дынамічна разьвіваць эканоміку.

Нагадаем, што грамадзкая дыскусія аб прымусовым разьмеркаваньні была наноў узьнятая нядаўнім артыкулам былога рэктара Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту Паўла Беспальчука, які за некалькі дзён да сканчэньня свайго кантракту публічна агучыў некаторыя факты парушэньня закону і злоўжываньня працэсам разьмеркаваньня ў падначаленым яму ВНУ.

Алесь Герасіменка, generation.by

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago