Грамадства

Суд за ежу для бяздомных берасцейцаў

26 лістапада ў судзе Ленінскага раёна (Леванеўскага 1) адбудзецца суд над двума антыглабалістамі, якія кормяць бясплатна бяздомных людзей. Падтрымаем юнакоў у судзе!

Ужо тры гады ў Берасці праходзіць кампанія “Ежа замест бомбаў”. Мясцовыя актывісты па выходных кормяць бяздомных людзей, самі гатуючы ежу. Такім чынам, яны хочуць звярнуць увагу на тое, што пакуль мільярды даляраў краіны выдаткоўваюць на бессэнсоўную рэч – зброю, мільярды людзей па ўсім свеце галадаюць…

Апошні раз актывістаў груба затрымалі і склалі зусім левы пратакол. Суд адбудзецца ў 11 гадзін 26 лістапада (чацвер). Калі ласка, будзьце салідарнымі, прыходзьце падтрымаць юнакоў!

eda

0 Comments

Пакінуць адказ