Пінскі мясакамбінат выпусціў новы гатунак варанай вяндліны. Каўбаска атрымалася даволі смачная. Аднак з невядомай прычыны новы прадукт пінчукі назвалі “Віні Пух” і размясцілі выяву мядзведзіка на абгортцы.
Цікава, што ў склад вяндліны ўваходзіць свініна і ялавіччына, і няма ні грама мядзведзіны. Прадаўцы ў фірмовай краме пінскага мясакамбіната кажуць, што гэта маркетынгавы ход і неўзабаве ў продаж пойдзе яшчэ адзін гатунак вяндліны пад назвай “Карлсан”.
Паводле “Еўрарадыё”.