Аляксандру Мілінкевічу даставілі ліст, на якім нават не быў прастаўлены адрас. Як паведаміў у сваім блогу Алесь Лагвінец, гэты ліст даслала адна з брусэльскіх арганізацыяў.
На канверце было пазначана толькі імя, прозвішча ды фармулёўка “лідэр апазыцыі”. Старанны службоўца Белпошты падпісаў алоўкам слова “БНФ”. Ліст да адрасата дайшоў.
Як адзначыў у гутарцы з Еўрарадыё Алесь Лагвінец, палітолаг і памочнік Аляксандра Мілінкевіча, такая казусная памылка магла здарыцца з-за блізкіх пазіцыяў Руху “За свабоду” і Партыі БНФ.
Алесь Лагвінец: “Здараюцца і на самым высокім узроўні самыя бязглуздыя памылкі. Таму бывае і такое. Ніхто ж не адмаўляе і таго таксама, што пазіцыя Аляксандра Мілінкевіча блізкая да пазіцыі Партыі БНФ”.
Ян Роўдзік. “Еўрарадыё”.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…
View Comments
Значыць у Белпошце Мілінкевіча ўсё-такі лічаць лідэрам апазіцыі. А можа ў шэрагі супрацоўнікаў Белпошты "пракраліся ўражэскія агенты, якія сачуствуюць апазіцыі"?
Аяяй, гэта ж ідэалагічная дыверсія! Трэба было гэты ліст "выпадкова згубіць"!