Палітыка

Аляксандр Мілінкевіч пра аўто

− Улада кажа, што трэба паставіць заслон старым машынам, каб Беларусь не стала звалкай, але чамусьці ў нас ніхто добраахвотна не адмаўляецца ад еўрапейскага “хламу”, на карысць новай прадукцыі АўтаВАЗу. Мыты вельмі завышаныя і на новыя аўтамабілі. У некаторых выпадках мыта падвысіцца амаль у 10 разоў. Гэта выкрывае сапраўдную мэту новай мытнай палітыкі − абарону расійскіх вытворцаў легкавых аўтамабіляў. Згода беларускіх уладаў на новыя мыты сведчыць пра цынічнае стаўленне да інтарэсаў сваіх грамадзян, − лічыць Аляксандр Мілінкевіч.

На думку лідэра Руху “За Свабоду”, аўтамабіль, які даўно ператварыўся з раскошы ў штодзённую неабходнасць, стане менш даступным. Беларусам прапануюць купляць менш якасныя, не сучасныя і дастаткова дарагія расійскія машыны. Беларуская прамысловасць не атрымае ад гэтага аніякіх выгодаў.

− Калі б у Беларусі былі нармальныя і паслядоўныя адносіны з краінамі Еўразвязу, дык у нашай краіне даўно была б распачата зборка папулярных мадэляў аўтамабіляў, а мыта на новыя еўрапейскія аўтамабілі была б вельмі нізкай. Выпадак падвышэння мыты на аўтамабілі – адзін з шматлікіх прыкладаў поўнай неадпаведнасці беларускім нацыянальным інтарэсам спробаў утварэння адзінай мытнай прасторы з постсавецкімі краінамі, − падсумоўвае Аляксандр Мілінкевіч.

milinkevich.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *