Categories: Грамадства

Йопыты двух маладых нелюдзяў

(Бела)рускай мовы няма, цэнзура курчыцца ў перадсмяротных канвульсіях, і цмяным 00-ым (гэтаксама як колісь праклятым 90-ым) хутка прыйдзе лагічны харакіры. Аднак панк па-ранейшаму is not dead.

Ён падрос, адпусціў бараду і акуляры, і, агледзеўшыся навокал на прадмет халяўных бычкоў, паказаў свету ўдасканаленую версію сваёй камбінацыі з трох пальцаў.

Бальшушчы апалагет трасянкі Сірошкі Пістончыка самвыдатаўскім спосабам зрабіў кніжачку сваіх камедных прыпавесцяў: случаі з жызьні, дзідзікціўныя расказы, кашмарыкі і другія развлікацельныя жанры.

З самых глыбіняў Мардору 90-х вырваўся крык тых, хто заўчасна аддаў сваю цнатлівую маладасць падваротням, п’яным дварам і блатхатам. Крык — з перагарам, а таму чытачам ёсць небяспека смеючыся атруціцца духам тых часоў.

Слухайце ў крыку:

— Як памруць айчынныя пісьменнікі? (пайменны спіс).

— Які лёс напаткаў Віні-Пуха і спадарыню Беладонну?

— Што лепей, «бажэсцвенная ўлага», вінчык, ці ж «амброзія для смертных», кахвіёк?

— Як ставіцца да жывёлаў працаўніца кілбаснага цэху, рубшчыца вышэйшай катэгорыі Васільеўна?

Дзякуючы нецэнзуршчыне вынікі «Йопытаў двух маладых нелюдзяў» адназначна не агалосяць праз легальны кніжны распаўсюд.

Сірожка Пістончык, Уласік Смаркач. Йопыты двух маладых нелюдзяў. (Серыя «Яжысьціка»). Выд-ва «Плюшч», 205 с., Ціраж — нікакой.

nn.by

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago