Моладзь

Малады Фронт звярнуўся да Google

Юнакі просяць папулярны сэрвіс стварыць беларускамоўную версію пошты gmail. Пра гэта паведаміла прэс-служба арганізацыі. Зварот пададзены ў межах кампаніі «За беларускую мову!», якая стартавала 19 верасня.

«Мы вітаем Ваш крок па з’яўленні беларускай мовы ў translate.google.com. Спадзяемся, у далейшым ён будзе развівацца й удасканальвацца», — паведамляецца ў звароце.

Раней беларусы пераклалі на беларускую пашукавік Гугла. Справу многіх энтузіястаў давёў да канца Сяргей Чарнавокі з Мінска. А Ігар Маханёк, беларус, які працуе ў Цюрыху, каардынаваў запуск беларускай мовы ў сэрвісе translate.google.com.

Лукашэнкаўцы пакуль не далі на распрацоўку беларускамоўных кампутарных сэрвісаў ні капейкі. Усё робіцца дбаннем грамадзян.

Тэкст звароту да Google (на ангельскай мове) можна знайсці тутака.

Пакінуць адказ