Categories: Моладзь

Конкурс D.I.Y.-відэа “Я фігею’ 2009”

Здымі відос – атрымай падарунак пад нос! Застаецца ўсяго месяц да мандарынаў-елкі-носам-у-аліўе. А якую афігіцельную гісторыю ты будзеш расказваць Дзеду Марозу пасьля бою курантаў?

Распавядзі самую вар’яцкую, самую цікавую, самую ржачную гісторыю, якая здарылася з табой ці з тваімі сябрамі ў 2009 годзе. Атрымалася пазносіцца з бабуляй праз разетку? Заснуў у Менску, прачнуўся ў Жабінцы? Станчыў брэйк-дэнс на стале ў выкладчыка і атрымаў у залікоўку 9? АФІГЕННА!!!

Распавядзі ўсім!

На гэтай старонцы цягам сьнежня будуць дзясяткі кароткіх відэазапісаў. Ты зможаш пабачыць і пачуць сваіх знаёмых, а таксама зможаш зацаніць іх гісторыі. І, канешне, сам зможаш узяць удзел у нашым конкурсе!

ШТО ТРЭБА
Вазьмі:
– мабілку;
– фоцік;
– хэндзік;
– вэб-камэру;
– прафэсійную камэру;
– усё, на што можна зьняць відос,
…і здымі відэа.

ПРА ШТО
У сваім відосе напрацягу 1 хвіліны распавядзі крутую, цікавую, вар’яцкую, сьмешную гісторыю, якая здарылася з табой / з тваімі сябрамі / роднымі / блізкімі / далёкімі людзьмі ў гэтым годзе. Ад яе ты так прыпух, што хочацца распавесьці пра гэта ўсім. “Я фігею!” – вось самы галоўны крытэр крутасьці тваё гісторыі!

ФАРМАТ
Якасьць відэа – ня мае значэньня. Што будзе рабіцца ў кадры – выбар за табой. Гэта можа быць проста твой твар, а могуць быць героі тваёй гісторыі. Толькі ня больш за 1 хвіліну!

КУДЫ ДАСЫЛАЦЬ
Адзнятае відэа высылай на адрас 34popis@gmail.com з пазнакай “Я фігею’ 2009”.
Таксама не забудзь даслаць сваё імя + узрост + горад.

ТЭРМІНЫ
Чакаем відэа да 13-га сьнежня.
14-18 сьнежня – галасаваньне на сайце.
19-20 сьнежня – падвядзеньне вынікаў (рэдакцыя + галасавалка).
21 сьнежня – абвяшчэньне вынікаў.

34mag.net

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago