Грамадства

Хто пакарае чыноўнікаў гарвыканаму?

На думку актывіста Руху “За Свабоду” Дзяніса Турчэняка, адпіскі і бяздзейнасць з боку гарвыканкама сталіся прычынай таго, што ініцыятары будаўнічых прац на тэрыторыі крэпасці не былі пакараныя.

Актывіст Руху “За Свабоду” напісаў скаргу ў абласную пракуратуру на дзеянні намесніка старшыні Брэсцкага гарвыканкама  спадара Хафізава, у якой просіць прыцягнуць яго да адміністратыўнай адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 9.13 Кодэксу “Пра адміністратыўныя парушэнні” за парушэнне “Закона аб зваротах грамадзян”.

Дзяніс Турчэняк прасіў гарвыканкам патлумачыць, на якой падставе вядзецца пракладка кабелю на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць”, аднак не атрымаў цямнага адказу. Між тым, стала вядома, што Міністэрства культуры на падобныя працы дазволу не давала. Міністэрства даручыла Брэсцкаму гарвыканкаму разабрацца ў сітуацыі, выявіць і пакараць вінаватых і праінфармаваць Дзяніса Турчэняка пра прынятыя меры.

На думку Дзяніса Турчэняка, спадар Хафізаў яму адказаў не па сутнасці пытання, а дасылаць іншы адказ адмовіўся. У выніку быў парушаны не толькі Закон “Аб зваротах грамадзян”, але і вінаватыя ў парушэнні Закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікi Беларусь” пазбегнулі адміністрацыйнай адказнасці.

milinkevich.org

0 Comments

Пакінуць адказ