“Дзедзіч” запрашае актыўную і свядомую моладзь Берасця па шматгадовай традыцыі адзначыць Новы год у польскім мястэчку Насутаў, што знаходзіцца недалёка ад горада Люблін.
З 27 снежня па 5 студзеня ў Доме сустрэч фундацыі “Новы Стаў” будзе праходзіць падрыхтоўка і святкаванне інтэрнацыянальнага Новага году.
Умовы ўдзелу:
- добрае валоданне беларускай і пажадана ангельскай моваў;
- розум і крэатыўнае мышленне;
- камунікабельнасць і жаданне пазнаёміцца з моладдзю з іншых краін Еўропы;
З Берасця група будзе складацца з 15 чалавек, якая павінна будзе падрыхтаваць прэзентацыю нашай краіны ў выглядзе танцаў, спеваў, традыцыйных беларускіх страваў.
Заяўкі да 12 снежня прымаем на паштовую скрыню: [email protected]
У заяўцы пазначайце:
- імя і прозвішча;
- узрост;
- навучальную установу і факультэт;
- чаму хочаце паехаць (5-10 сказаў);
- кантакты: тэлефон, скайп, e-mail.
Вось у гэтым чароўным доме кожны год збіраецца моладзь з розных краін Еўропы, каб разам адзначыць Новы год.
ух. там бывае крута
і ўсё! толькі гэта напісаць. нейкая замануха?
проста шматлікія сябры ўжо шмат туды ездзілі, вось і прапануем новым даведацца што такое новы год у Еўропе Заходняй
зразумела
!!!!! І я там быў
НАСУТАЎ – ЗЭ БЭСТ!
Пажывеце ў панскай сядзібе!
А яшчэ клёва, што калі на кетчупе ў Польшчы напісана – “Востры”, то ЁН САПРАЎДЫ ВОСТРЫ!