Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд “Барусія“, Калегія Ўсходняй Еўропы, Фонд адукацыі для Дэмакратыі запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі наведаць Польшчу з адукацыйным візітам.
Удзельнікам будзе прадастаўленая магчымасць пазнаёміцца з дзейнасцю польскіх акадэмічных цэнтраў, грамадзкіх арганізацыяў, сустрэцца з вядомымі грамадзкімі дзеячамі Польшчы, прыняць удзел у лекцыях, майстар-класах, культурных мерапрыемствах.
Праграма забяспечвае поўнае ўтрыманне ўдзельнікаў у Польшчы, уключна з пражываннем, харчаваннем ды навучаннем, а таксама аплатай праезду і садзеяннем у атрыманьні візаў. Веданне польскай мовы не зяўляецца абавязковай умовай для ўдзелу у праграме.
Каб падаць заяўку на ўдзел, неабходна запоўніць форму, якая знаходзіцца на сайце і адаслаць яе на электронны адрас: [email protected]
На гэты ж адрас звяртайцеся па дадатковую інфармацыю.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 снежня 2009 году.