Культура

Забаранілі кнігу Марціновіча пра дыктатуру

Кнігу намесніка галоўнага рэдактара “Белгазеты” Віктара Марціновіча “Паранойя”  ўжо забаранілі ў інтэрнэт-крамах. “Еўрарадыё” даведалася, што яе немагчыма купіць у інтэрнэт-краме oz.by.

У панядзелак 30 лістапада карэспандэнт Еўрарадыё пацікавіўся ў краме, ці можна замовіць кніжку. Вось які быў адказ:

“Мы на гэтую кнігу прымаем замовы. “Параноя” Віктар Марціновіч 17240 каштуе кніга, прыходзіць пад замову ў тэрміны 8-15 дзён. Будзем афармляць замову?”

Тады замову вырашылі не афармляць, а перателефанавалі сёння. І выявілася, што кнігі ў краме як не было.

Інтэрнэт крама oz.by: Добры дзень.
Еўрарадыё: Скажыце, а кнігу “Параноя” ў вас можна замовіць?
Інтэрнэт крама oz.by: Не, на жаль, нельга. Мы не плануем прадаваць гэтую кнігу.

Дарэчы, немагчыма знайсці кнігу і ў мінскіх кнігарнях. Еўрарадыё абтэлефанавала самыя буйныя з іх. Туды яна проста не паступала.

Нагадаем, што ў рамане-антыўтопіі распавядаецца пра пісьменніка, які закахаўся ў палюбоўніцу прэзідэнта-дыктатара. Вялікая частка тэксту напісаная як расшыфроўка праслушак, зробленых спецслужбамі. Дзеянне мастацкага твору адбываецца ў распазнавальнай мінскай тапаграфіі.

Юрась Вітальеў. “Еўрарадыё”.

Глядзі таксама:
“Калі мой раман забароняць у Беларусі, то ён стане вельмі папулярным”.

Paranoja

У Беларусі забаронена кніга пра дыктатуру.

Пакінуць адказ