Да Сусветнага дня правоў чалавека, што адзначаецца 10 снежня, грамадская кампанія “Цішоткі вольных Беларусаў” пры падтрымцы Праваабарончага цэнтра “Вясна” аб’яўляе віктарыну. Адказы прымаюцца да 17 снежня.
Сярод тых, хто дашле правільныя адказы, выпадковым выбарам будуць вызначаныя пяць пераможцаў, якія атрымаюць “Цішотку вольных беларусаў” і падарунак ад “Вясны”.
Прапануем адказаць на 6 пытанняў. Адказы з пазнакай свайго імя і тэлефона (абавязкова!) даслайце на паштовую скрыню: [email protected] ці ў выглядзе СМС на нумар 8-029-782-88-81.
А зараз пытанні!
1. У якім годзе была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека?
a) 1945;
b) 1948;
c) 1949;
d) 1963;
2. Які орган у ААН разглядае індывідуальныя звароты грамадзян па парушэннях іх правоў?
a) Камітэт па правах чалавека;
b) Рада па правах чалавека;
c) ЮНЕСКА;
d) Міжнародная арганізацыя працы;
3. Якія правы з’яўляюцца абсалютнымі і не могуць абмяжоўвацца?
a) права на жыццё;
b) свабода ад катаванняў;
c) свабода слова;
d) свабода сумлення;
4. Якая праваабарончая арганізацыя толькі за 2009 год двойчы атрымала адмову ў рэгістрацыі?
a) “За свабоду”;
b) “Вясна”;
c) “Беларускі Хельсінскі камітэт”;
d) “Праваабарончы альянс”;
5. У які па ліку дзень кожнага месяца адбываюцца акцыі Салідарнасці з сем’ямі зніклых, палітвязнямі і рэпрэсаванымі?
a) 3;
b) 7;
c) 16;
d) 25;
6. Калі адзначаецца Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання?
a) 3 ліпеня;
b) 7 лістапада;
c) 10 кастрычніка;
d) 8 сакавіка;