Арганізатары конкурса “Цішоткі вольных беларусаў” пасля доўгіх перамоў і ваганняў журы вызначылі пераможцаў конкурса прынтоў. На конкурс атрымана больш за 100 прац ад 44 удзельнікаў.
Вырашана кожнае з трох прызавых месцаў раздзяліць паміж двума ўдзельнікамі, дадаткова вызначаны тры пераможцы ў намінацыі “Беларуская свабода” ад Руху “За свабоду”, чатыры пераможцы ад грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма!” ў намінацыі “Будзьма беларусамі!” і адзін прыз глядацкіх сімпатый.
Такім чынам!
Ганарар за першае месца падзялілі:
Кася Шцірліц
Мікалай З.
Ганарар за другое месца падзялілі:
Андрэй Рогач
Аляксандр Быстрык
Ганарар за трэцяе месца падзялілі:
Аляксандр Валянюк
Марына Пірагова
У намінацыі “Беларуская свабода” пераможцы:
Ілля Шыла
Аляксей Кульбіцкі
Аляксей Валабуеў
Яны атрымаюць флэшкі ад руху “За свабоду”.
У намінацыі “Будзьма беларусамі” пераможцы:
Раман Яршоў
Аляксандра Афанасенка
Дзмітрый Гупянец
Дзмітрый Смірноў
Яны атрымаюць прыемныя падарункі ад грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма!”.
Прыз глядацкіх сімпатый ад прэміі “Кліп-марафон” атрымае:
Дзмітрый Ярмак
Таксама ўсе ўдзельнікі конкурса да канца месяца на пазначаныя паштовыя адрасы атрымаюць цішотку з прынтом аднаго з пераможцаў.
У бліжэйшы час з пераможцамі і намінантамі звяжуцца арганізатары кампаніі для ўдакладнення спосабаў атрымання ганарараў і падарункаў.
Дзякуй за ўдзел у конкурсе “Цішоткі вольных беларусаў”, чакайце гатовых цішотак у хуткім часе!
Тут можна паглядзець працы пераможцаў – tishotka.blog.tut.by
Прабачце за неразуменне, але чаму нельга было проста тут выкласці працы пераможцаў?