У бліжэйшыя выходныя, 12-13 снежня, у спартовай залі панчошнага камбіната (вул. 2-я Завадская, 3) адбудзецца рэспубліканскі турнір па алтымат фрызбі. Прыходзьце падтрымаць берасцейскі клуб “Фенікс”!
Турнір пад назвай “Winter Brest’09” – адзін з галоўных стартаў зальнага сезону 2009/2010 гадоў. Удзел у ім прымуць 10 лепшых каманд Беларусі з Берасця, Менска ды Гародні. Берасцейскі клуб “Фенікс” будзе прадстаўлены на спаборніцтвах адразу трома камандамі. Прыходзьце падтрымаць землякоў. Пачатак спаборніцтваў – у суботу а 10 гадзіне раніцы. Фінальны матч – а 15 гадзіне ў нядзелю. Даведкі па тэлефоне + 375 29 520 65 40 (мтс), альбо +375 25 997 17 23 (лайф).