16 снежня грамадскае аб’яднанне абароны жывёлаў “Эгіда” напісала адкрыты ліст прэзідэнту РБ з просьбаю падтрымкі ў стварэнні першага прытулку для бяздомных жывёлаў.
“Намі, ГААЖ “Эгіда” знойдзены будынак, які вельмі падыходзіць для стварэння ў ім першага прытулку для бяздомных жывёлаў. Будынак належыць Аблспажыўсаюзу і больш за тры гады, па сутнасці, з’яўляецца месцам збору бамжоў. Унутры памяшкання паляцца вогнішчы, яно ператворана ў грамадскі туалет, там выбітыя вокны і выламаныя дзверы. Напэўна, гэта будынак заслугоўвае больш мэтазгоднага выкарыстання? Для стварэння прытулку ён ідэальна падыходзіць па сваім месцазнаходжанні: з аднаго боку – вельмі высокая насып, за якой хаваецца дом, з іншага боку – чыгунка, з трэцяга боку – горы пяску, а з чацвёртай – водаканал. Такім чынам, размяшчэнне там прытулку для жывёлаў нікому з насельніцтва раёна не перашкодзіць. Будынак месціцца па адрасе вул. Клумава, 27, што знаходзіцца ў Партызанскім раёне (г. Мінск).
Мы разумеем, што першапачаткова павінны былі б звярнуцца да кіраўніцтва Аблспажыўсаюза. Але мы таксама разумеем, што нам бы адмовілі, спаслаўшыся на тое, што гэты будынак ужо камусьці абяцаны ці арандаваны.
Адзіная надзея стварыць першы ў Мінску прытулак і атрымаць гэты будынак – звярнуцца да Вас, апісаць Вам праблему бяздомных жывёлаў у Беларусі, у Менску, выслаць фатаграфіі будынка, якое многія гады выкарыстоўваецца толькі бамжамі.
Грамадскае аб’яднанне абароны жывёл “Эгіда” спадзяецца, што Вы дапаможаце нам атрымаць гэта будынак у арэнду за сімвалічную плату. Са свайго боку мы гарантуем захаванне маёмасці ў добрым стане і гатовыя ўзяць на сябе ўсе расходы па яго ўтрыманні.
Просім усіх, каму неабыякавы лёс бяздомных жывёлаў у Беларусі, падтрымаць нас у звароце да Прэзідэнта нашай краіны з мэтай садзейнічаць ГААЖ “Эгіда” ў стварэнні першага прытулку для бяздомных катоў і сабак.
Просім кожнага напісаць ліст па адрасе:
220030, г.Мінск, вул. Карла Маркса, 39
Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь
з прыкладным тэкстам:
Паважаны Аляксандр Рыгоравіч!
Я, (імя, прозвішча), заклапочаны і абураны становішчам бяздомных жывёл у нашай краіне. Падзяляю імкненне ГААЖ “Эгіда” стварыць першы прытулак для бяздомных катоў і сабак у г. Мінску. Просім Вас падтрымаць ГААЖ “Эгіда” і дапамагчы вырашыць гэтае пытанне.
Просім атрыманыя адказы дасылаць нам на е-mail: montana1@bk.ru”
Беларусь, такім чынам, засталася адзінай краінай у Еўропе, дзе няма прытулку для тых, хто па віне самога ж чалавека апынуўся на вуліцы. Нягледзячы на тое, што па ўсёй тэрыторыі рэспублікі рэгулярна збіраюцца сродкі з уладальнікаў сабакаў, ідуць яны далёка не на гуманныя праграмы, а, наадварот, на знішчэнне братоў нашых меншых.
У нашай краіне, адной з нешматлікіх, няма закона аб абароне жывёлаў. Усе спробы разгляду такога законапраекту (цягам 8 год) скончыліся нічым. І гэта пры тым, што ў Беларусі няма крымінальнай адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Няўжо мы можам лічыць 21 стагоддзе – стагоддзем гуманнасці, калі кожны дзень чалавек забівае тысячы жывёлаў. І справа тут не толькі ў натуральным адборы, праблемах харчавання і г.д, часцяком людзі забіваюць без ніякае мэты тых, хто жыве з імі побач і не робіць ніякай шкоды…
“Мы ў адказе за тых, каго прыручылі”, і не павінны на гэта забывацца. Як можна патлумачыць, напрыклад, спаленне жыўцом 227 папугаяў на кантрольна-ветэрынарным пункце ў Берасці? Ці тое, што шосты год запар менская ўстанова па адлову і ўтрыманню бяздомных жывёлаў “Фауна горада” парушае палажэнне №23 ад 29.12.2001, згодна якому жывёлаў павінны ўсыпляць прэпаратамі, што не выклікаюць у іх фізічных пакутаў. На справе ж сталічнае прадпрыемства выкарыстоўвае прэпарат Т-61, забаронены да выкарыстання без глыбокага наркозу ў краінах Заходняй Еўропы і ЗША. Катоў і сабак забіваюць шляхам увядзення ін’екцыі ў сэрца, што прымушае іх адчуваць моцны боль.
Неаднаразовыя заяўкі на правядзенні пікетаў у падтрымку жывёлаў заўсёды атрымлівалі адмову, маўляў, яны створаць перашкоду для руху транспарта і для мінакоў. Цікава, што выбраныя месцы знаходзіліся ў самых глухіх месцах сталіцы.
“З такой аргументацыяй можна забараніць і пікет у лесе, абгрунтоўваючы гэта тым, што мы будзем замінаць працы лесніка”,-сцвярджаюць абаронцы жывёлаў.
Такім чынам,улада парушае неад’емныя правы чалавека – ПРАВА НА МІРНЫЯ СХОДЫ і ПРАВА НА ВЫКАЗВАННЕ МЕРКАВАННЯ.
А ці ведаеце Вы, што першае ў нашай Рэспубліцы (БССР), Грамадства Абароны Жывёл, было арганізавана і зарэгістравана менавіта ў Брэсце. Дата нараджэння – 1992 год. Таварыства насіла назву незвычайнае – “Эхинос“.
Брэсцкае гарадское Грамадства абароны жывёл, упершыню за ўсю гісторыю існавання падобных арганізацый, зрабіла у той час, беспрэцэдэнтны крок, – правядзенне Акцыі па забароне адлову бяздомных жывёлаў з ужываннем агнястрэльнай зброі. Былі надрукаваныя паштоўкі з змястоўным тэкстам (больш за 200), і разасланыя ва ўсе дзеючыя на той час дзяржаўныя структуры і ўстановы, прыватныя прадпрыемствы і фірмы горада з прапановай прыняць удзел у акцыі.
Зараз жа у Беларусі працуюць наступныя аб’яднанні па абароне жывёлаў:
таварыства абароны жывёлаў -“Зоосвет” (Менск) zoosvet.clan.su
Грамадскае аб’яднанне абароны жывёлаў “Эгіда” (Менск) egida.ucoz.ru
Цэнтр абароны жывёлаў “Фенікс” (Гомель)
Грамадскае аб’яднанне “Дабрыня” ( Гродна)
Добраахвотнае грамадскае аб’яднанне “Сябры жывёлаў” (Віцебск)
Дзякуючы іх працы, было зроблена шмат добрых рэчаў, але ім не хапае менавіта вашай дапамогі. Не будзьце абыякавымі, бо, парушыўшы гармонію з прыродай, чалавек асуджае сябе на маральнае і фізічнае знішчэнне.
Алесь Жолуд
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…