21 снежня Дзедзіч адзначыў сваё дзесяцігоддзе. Як і належыць моладзевай арганізацыі на вечарыне не было ні афіцыёзу, ні гучных прамоў, а была, музыка, конкурсы і забавы ды толькі добры настрой. А так сама неон-шоў, спевы ўдзельнікаў ды шмат чаго іншага.
Свята праходзіла ў гарадскім доме культуры. Арганізатары мерапрыемства адразу заявілі, што “беларускі фармат” – гэта не лапці і бульба. Беларуская культура, у тым ліку і музычная – на шмат больш шматгранная і разнастайная. І наступныя пяць з паловай гадзін былі таму непасрэдным доказам. Розныя па стылю музычныя кампазіцыі – ад танцавальных да фолькавых і альтэрнатыўных разбаўляліся вясёлымі конкурсамі і забавамі, выступамі творчых калектываў і асоб – сябраў арганізацыі. І ніводны з прыблізна сарака пяці ўдзельнікаў не сыйшлі ў самоце.
Безумоўна, юбілеі выпадаюць не так часта, але сябры Дзедзіча падумваюць над тым, каб зрабіць падобныя сустрэчы больш частымі. Так што на наступнае свята ў беларускім фармаце, спадзяюся, мы можам разлічваць раней, чым праз дзесяць год.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…
View Comments
Чаму фотак няма?
Фоткі ў студыю!!!
Памылка на памылцы.
Беларусазнаўцы, блін.