Categories: Грамадства

Лекі ад зімовай дэпрэсіі

Магчыма, што хтосьці з нас любіць зіму за яе мароз, ад якога чырванеюць шчокі і нос, за скрыпучы снег, магчыма, за сняжынкі на вокнах. Але ёсць і такія, каго раздражняе зімовы настрой прыроды.

Большасць людзей адчувае зімовую дэпрэсію, днямі не вылазіць з ложку, ігнаруе тэлефонныя званкі і смс-паведамленні і думае як бы хутчэй прайшоў чарговы дзень.

Як з гэтым змагацца? Ці існуюць лекі ад зімовай дэпрэсіі?

Так, канешне ёсць!

Японскія вучоныя знайшлі добры сродак: звычайны зялёны чай. Даследаванні з удзелам больш 1000 мужчын і жанчын паказалі, што тыя, хто рэгулярна п’е яго, рэдка скардзяцца на дрэнны настрой. Каб абараніцца ад дэпрэсіі, даследчыкі раяць выпіваць у дзень па 4 кубкі зялёнага чаю. Карысная ўласцівасць зялёнага чаю тлумачыцца наяўнасцю ў ім вялікай колькасці амінакіслаты тэаніна. Гэта рэчыва аказвае заспакаяльнае дзеянне на мозг і нярвовую сістэму чалавека.

А вось японскія вучоныя высвятлілі, што прагляд камедый не проста адпачынак, а сапраўдны лекавы працэс. Лекары раюць пры праглядзе не хаваць сваіх эмоцый і гучна смяяцца, каб выклікаць  «гармоны шчасця».  Яны здольны значна пывысіць імунітэт і добра змагацца з зімовай дэпрэсіяй.

Я ж вам параю часцей сустракацца з сябрамі, забаўляцца, знаходзіць цікавыя хобі, хадзіць у тэатры, на выставы. І ні ў якім выпадку не трэба вешаць нос. Трэба заўсёды верыць у тое, што хутка прыйдзе сонейка, якое прагоніць на доўгі час нашу зімовую дэпрэсію.

Ваша Аліса Майская, dzedzich.org

dzedzich

View Comments

  • Во Алінка бамбіць. Адну за адной навіны габлюе :)
    Навучылася, малайчына!

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

5 дней ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

6 дней ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

6 дней ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago