Categories: Моладзь

Цішоткі сваімі рукамі

Блукаючы па байнэту і не толькі, я наткнулася на некалькі сайтаў, дзе прапануюць размясціць малюнкі на цішотках любога колеру за пэўную сумму грошаў. І тут мне прыйшла думка: а чаму б не зрабіць такую цішотку сваімі рукамі? Зразумела, што такая рэч будзе значна танней і арыгінальней.

Прапаную вам зрабіць такую цішотку сваімі рукамі.

Па-першае, трэба направіцца ў бліжэйшую кнігарню і набыць адзін ці некалькі цюбікаў спецыяльнай фарбы. Фарба павінна быць акрылавая з паметкаю ”для тканіны”.

Па-другое, давайце заглянем у сваю шафу і знойдзем там простыя аднатонныя цішоткі (калі вы там такіх не знайшлі, то можна набыць іх у любой краме).

Па-трэцяе, нам будзе патрэбен просты мел, ці спецыяльны, які выкарыстоўваецца дзеля раскрою.

Ну вось, усё, што трэба ў нас ужо ёсць.

Бяром наш мел і малюем тое, што задумалі на цішотцы. Потым бяром цюбік з акрылам і абводзім контуры. На той прастор, што застаўся неразмаляваным, можна нашыць тканіну ці таксама надаць яму фарбы.

Калі вы задумалі які-небудзь надпіс, то лепей падрыхтуйце трафарэт. Калі ёсць магчымасць, то на звычайным прынтары можна раздрукаваць надпіс на паперы ( канешне, ён павінен быць вялікага памеру) і потым акуртна выразаць літары.

Калі ўключыць фантазію, то можна выкарыстоўваць таксама ўсё тое, што знойдзецца пад рукою, напрыклад, гузікі ці лентачкі.

 

 

 

 

 

 

 

Ваша Аліса Майская, dzedzich.org

dzedzich

View Comments

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago