Моладзь

Ад сесіі да сесіі жывуць студэнты весела

Сесія – гэта глыбокі псіхалагічны стрэс для вясёлых студэнтаў. Як з гэтым змагацца? Якія ёсць метады барацьбы са стрэсам? Як паспець усё здаць?

Нярэдка можна пачуць ад студэнтаў: “Я не здам” ці “Я нізашто не паспею гэта вывучыць”. Калі  настае пара залікаў і іспытаў студэнты, не выходзячы з хаты, пачынаюць усё вучыць і рыхтаваць у апошні момант, затрачваючы шмат сіл і энергіі .

Дзе ж узяць час, калі ўвесну і ўлетку прыгравае сонейка, а ўзімку хочацца пабольш паспаць?

Вядома, у апошні момант ніадкуль нічога не дадаецца,  але танізаваць розум і папаўняць запасы энергіі тым часам проста неабходна.

Не варта травіць сябе кававымі напоямі. Лепш ласавацца шакаладам, ён павялічвае мазгавую дзейнасць. Рэкамендуецца ёсць пабольш садавіны, якая змяшчае вялікую колькасць вітамінаў. Асабліва карысныя вітаміны групы “B”. Яны спрыяюць здыманню стомленасці, танізіраванню нервовай сістэмы і паляпшэнню кровазвароту мозгу.

Трэба больш бываць на свежым паветры, у вольныя хвіліны сустракацца з сябрамі.

Ну і, канешне, самае галоўнае – упэўненасць у сваіх сілах.

Ваша Аліса Майская, dzedzich.org

Пакінуць адказ