У Беларусі стартуе першы рэспубліканскі конкурс прафэсійных фотакарэспандэнтаў ”Прэс-фота Беларусі”. Лепшыя здымкі будуць адзначаныя ў 8 намінацыях, а па выніках конкурсу пройдзе выстава лепшых працаў. Плануецца таксама выпуск каталогу з працамі фіналістаў.
Да ўдзелу запрашаюцца беларускія фотакарэспандэнты, працы якіх публікаваліся ў друкаваных ці электронных СМІ.
Гэта першы конкурс прафэсійнага прэс-фота ў Беларусі. Для вызначэння пераможцаў арганізатары запрасілі ў журы прызнаных прафесіяналаў з замежных агенцтваў і выданняў.
Сябры журы абяруць лепшыя фотаздымкі ў наступных намінацыях:
Гран-пры атрымае аўтар лепшага здымку з усіх намінацыяў.
Конкурс ”Прэс-фота Беларусі” заяўлены як штогадовы. Такім чынам, у прафэсійных прэс-фатографаў з’явіцца пляцоўка для рэгулярнага падвядзення вынікаў працы, вызначэння дасягненняў і аб’ектыўнай ацэнкі агульнага ўзроўню беларускай прэс-фатаграфіі.
Заяўкі на конкурс прымаюцца з 15 студзеня па 15 сакавіка 2010 году. Усе здымкі ва ўсіх катэгорыях мусяць быць знятыя ў 2005—2010 гг. Таксама да ўдзелу прымаюцца здымкі, якія раней не былі апублікаваны.
Падрабязнасці: pressphoto.by
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…