Грамадства

Пабудуюць чарговы Лядовы палац

Будаўніцтва Лядовага палаца ў Шклове пачнецца ў другім квартале 2010 году, паведаміў старшыня Шклоўскага райвыканкама Аляксандр Бойка.

Лядовая арэна на 280 месцаў размесціцца на ўездзе ў райцэнтр з боку Магілёва на беразе Дняпра. Гэта будзе шматфункцыянальны будынак, дзе плануецца праводзіць не толькі спартыўныя спаборніцтвы і трэніроўкі мясцовага хакейнага клуба, але і ўсе асноўныя гарадскія культурна-масавыя мерапрыемствы.

На прылеглай тэрыторыі будзе пабудаваны летні амфітэатр, назіральная пляцоўка, лыжа-роллерная траса, уладкаваны пляж, арганізаваны пракат плаўсродкаў для шпацыраў па Дняпры, размесціцца выратавальная станцыя і прычал для турыстычнага цеплахода.

Праект будзе фінансавацца з рэспубліканскага, абласнога і мясцовага бюджэтаў. Усяго плануецца выдаткаваць на будаўніцтва і добраўпарадкаванне каля Вr 50 млрд. Увод у лад лядовай арэны запланаваны на 2011 год, паведамляе БЕЛТА.

пераклад dzedzich.org

Пакінуць адказ