Слова мабільнік мы выкарыстоўваем амаль кожны дзень (ад ангельскага слова mobile – пераносны, кампактны). Калі звярнемся да беларускай мовы, то пераносны перакладзем як перасоўны, таму калі паспрабаваць абыйсціся без англіцызма, то атрымаецца парасоўнік альбо нават перасоўка.
Ёсць яшчэ беларускамоўны варыянт – далькажык, гэта значыць прадмет, з дапамогаю якога можна гаварыць на ростані ці на далёкай адлегласці.
У нямецкай мове, напрыклад, дзеля гэтай рэчы нараўне з ангельскай версіяй існуе і нямецкая – хэнді (die Hende – далоні). Чаму б і беларусам не мець сваю назву гэтай рэчы?
Не кожны ведае, адкуль паходзіць слова файны. згодна з тлумачальным слоўнікам слова файны паходзіць з нямецкага fein — “першага сорту, далікатны”. З ангельскай мовы – fine — “высококачественный, хороший, прекрасный”. Такім чынам атрымліваецца, што “файны” – немякае слова як, напрыклад, англіцызм ”кульны” (ад ангельскага cool – цудоўна).
Усім знаёма расейскае слова флэшка, якое мае ангельскае паходжанне – flesh. Думаю, што на расейцаў напала лянота ці ангельскае слова проста хутка ўвайшло ў гаворку, але падабраць свае слова яны не змаглі.
flesh – імгненне, таму правільна па-беларуску будзе імгненнік.
Вы калі-небудзь чулі слова сеціва? На сам рэч, у беларускай мове няма слова інтэрнэт. Справа ў тым, што тут не дакладны пераклад , а проста параўнанне: інтэрнэт падобны на сець альбо сетку.
Калі прыглядзецца да беларускай мовы, то можна знайсці сапраўды шмат прышпільных слоў.
Чым я і займалася.
Ваша Аліса Майская, dzedzich.org