Культура

Этнаграфічны канцэрт “Калядкi” у Берасці

У Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры 17 студзеня прайшоў этнаграфічны канцэрт “Калядкі”.

У канцэрце выступілі два фальклорных калектыва з Камянецкага раёна, а таксама фальклорна-этнаграфічны ансамбль з Драгічынскага раёна. Яны прадставілі гледачам самабытныя народныя калядныя абрады, якія захаваліся ў гэтых рэгіёнах. У прыватнасці, як накрываюць стол напярэдадні Каляд, абрад калядавання, тэатралізаванае сцэнку “Гатуха”.

Людзi, якія прыйшлі на канцэрт, змаглі таксама азнаёміцца з выставай прац народных майстроў Камянецкага раёна. На было ёй прадстаўлена больш за 100 прац, сярод якіх вышытыя крыжом і роўняддзю ручнікі, абрусы, сурвэткі, розныя тэматычныя кампазіцыі, даматканыя покрывы. Усе яны выкананы на высокім узроўні і адлюстроўваюць своеасаблівасць народных рамёстваў рэгіёна.

Гэта другая этнаграфічная праграма ў рамках цыклу “Рух зямлі”, які рэалізуе Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр. Першы такі канцэрт адбыўся ў Берасце ў лістападзе 2009 года. На ім была паказана праграма “Палескае вяселле”.

tut.by

Пакінуць адказ