Завочнікам, якіх плануюць прызываць у войска, прапануюць службу ў рэзерве. Нагадаем, у канцы снежня дэпутаты прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон аб вайсковай службе, згодна з якімі завочнікі будуць служыць. Плануецца, што змены не закрануць тых, хто ўжо вучыцца.
Як патлумачыў начальнік упраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны Вячаслаў Раменчык, яны найперш змогуць выбіраць службу ў рэзерве.
“Дадзенай катэгорыі будзе ў прыярытэтным парадку давацца права праходзіць службу ў рэзерве. Такім чынам яны змогуць спалучаць вучобу, працоўную дзейнасць і вайсковую службу“, – кажа Раменчык.
У рэзерве служаць тры гады (два гады з вышэйшай адукацыяй). Зборы праходзяць у кожнай вайсковай частцы па-свойму, але прыблізна ад 35 да 40 дзён раз на год.
Чакаецца, што прызываць будуць усіх завочнікаў, акрамя тых, хто можа атрымаць адтэрміноўку па здароўі ці іншых абставінах, якія вызначаныя ў законе.
Цяпер у Беларусі дзейнічае самая вялікая ў свеце колькасць адтэрміновак ад прызыву — 29. У Расіі — 27, на Украіне — 19.
Завочнікі ў войску спатрэбіліся, таму што не хапае салдат: у дзевяностых нараджалася мала дзяцей. Такім чынам, перыяд 18-20 год праходзіць, і дэмаграфічная сітуацыя змяняецца ў бок мінуса. Гэта ўплывае на стан працоўных рэсурсаў і таксама прызыўнога кантынгенту. Сітуацыя пралічаная, таму ёсць прапанова адмяніць адтэрміноўку для студэнтаў завочнай адукацыі“.
“Маё асабістае меркаванне — хлопцы павінны вучыцца. Але, на жаль, у нас не пытаюць асабістых меркаванняў кагосьці. Я не ведаю становішча агульнага ў рэспубліцы, але ведаю, што па стане здароўя і колькасці прызыўнікоў яно кепскае. Я думаю, што рэзервы трэба шукаць не сярод тых, хто вучыцца. Ёсць у нас дастаткова студэнтаў-завочнікаў, і на кожным курсе больш за сотню“, – дабавіў Сргей Радзівонаў,
Да 2002 году завочнікі мелі адтэрміноўку толькі на першым і апошнім курсах. І тады многія кідалі ўніверсітэт назусім.
Пасля службы ў войску прыходзяць больш сталыя хлопцы. І пытанне, ці вернецца ён да вучобы. Калі завочніка прызавуць не ў рэзерв, на звычайную службу, то месца ва ўніверсітэце за ім захаваецца, паабяцалі ва ўніверсітэтах. Пасля войска завочнікі змогуць аднавіцца ва ўніверсітэце, прычым па спрошчанай схеме — дастаткова толькі напісаць заяву.
“На час службы яго адлічваюць, потым яго аднаўляюць на той самы курс, з якога ён сыходзіў. Ну, напрыклад, калі ён пайшоў з другога курса ў войска, то яго аднаўляюць на другі курс і ён вучыцца далей“, — распавялі ў Акадэміі мастацтваў.
Але ж як быць з тымі спецыяльнасцямі, дзе набор праходзіць раз на некалькі год і на якіх вучацца амаль адны хлопцы — як, напрыклад, гукарэжысёр?
“Значыць, яшчэ год пачакае, а можа на іншую спецыяльнасць адновіцца, а можа за два гады перадумае аднаўляцца”.
Еўрарадыё.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…