Эканоміка

Эканамічны форум: вынікі 2009

У мінулую пятніцу ў Берасці прайшоў форум, прысвечаны развіццю эканомікі Беларусі ў 2009-2010 гадах. Арганізавана мерапрыемства было па ініцыятыве брэсцкага саюза прадпрымальнікаў.

Было адзначана, што за мінулы год значна знізілася канкурэтная здольнасць тавараў,  зніжаныя тэмпы вытворчасці . У мінусе засталася таксама сельская гаспадарка, эспрарт, імпарт, даходы насельніцтва. У плюсе – толькі  запланаваная пастройка жылля. Таму варта адзнацыць, што у наступных 2010-2011 гадах жыллё будзе танней каштаваць.

Былі падведзены вынікі 2009 года.

–    надзіманне пузароў і пастройка фінансавых пірамід

–    вялікія знешнія крэдыты

–    падзенне канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў

–    грэблівыя адносіны да малога бізнэсу і часных прадпрымлаьнікаў

–     правал лібералізацыі

–     падзенне ўзроўня жыцця

У 2009 годзе значна ўпаў кошт на прыродны газ, трактары і мазы.

Адзначаны таксама чаканні ад 2010 году:

–     зноў жа экспарт і імпарт у мінус

–     інфляцыя на 16-18 адсоткаў

–     павышэнне курсу даляраў

–     развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці ў мінус і шмат іншага

На 2010 год як былі так і застаюцца наступныя праблемы:

–    пытанне занятасці

–     кадравая праблема (неабходнасць рэформ)

–    што рабіць з прадпрымальнікамі і часным бізнэсам

Падкэслена было, што 2009 год стаў годам крэдытаў для Беларусі. Калі ўсё будзе ісці ў такіх тэмпах, то дзяржава вінна будзе прадаць Беларускалій, Хімвалакно, Белтэлеком і шмат іншага, каб пагасіць гэтыя крэдыты.

На 2010 год прагназуецца падаражэнне транспрарту, цыгарэт і алкаголю.

Гасцям форуму былі прадстаўлены вынікі аптытання і статыстычныя данныя і фільм аб паняцці “пракрастынацыі”(калі звярнуцца да значэння гэтага слова, то гэта так званая імітацыя дзеяння).

Ваша Аліса Майская, dzedzich.org

Пакінуць адказ