У мінулую пятніцу ў Берасці прайшоў форум, прысвечаны развіццю эканомікі Беларусі ў 2009-2010 гадах. Арганізавана мерапрыемства было па ініцыятыве брэсцкага саюза прадпрымальнікаў.
Было адзначана, што за мінулы год значна знізілася канкурэтная здольнасць тавараў, зніжаныя тэмпы вытворчасці . У мінусе засталася таксама сельская гаспадарка, эспрарт, імпарт, даходы насельніцтва. У плюсе – толькі запланаваная пастройка жылля. Таму варта адзнацыць, што у наступных 2010-2011 гадах жыллё будзе танней каштаваць.
Былі падведзены вынікі 2009 года.
– надзіманне пузароў і пастройка фінансавых пірамід
– вялікія знешнія крэдыты
– падзенне канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў
– грэблівыя адносіны да малога бізнэсу і часных прадпрымлаьнікаў
– правал лібералізацыі
– падзенне ўзроўня жыцця
У 2009 годзе значна ўпаў кошт на прыродны газ, трактары і мазы.
Адзначаны таксама чаканні ад 2010 году:
– зноў жа экспарт і імпарт у мінус
– інфляцыя на 16-18 адсоткаў
– павышэнне курсу даляраў
– развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці ў мінус і шмат іншага
На 2010 год як былі так і застаюцца наступныя праблемы:
– пытанне занятасці
– кадравая праблема (неабходнасць рэформ)
– што рабіць з прадпрымальнікамі і часным бізнэсам
Падкэслена было, што 2009 год стаў годам крэдытаў для Беларусі. Калі ўсё будзе ісці ў такіх тэмпах, то дзяржава вінна будзе прадаць Беларускалій, Хімвалакно, Белтэлеком і шмат іншага, каб пагасіць гэтыя крэдыты.
На 2010 год прагназуецца падаражэнне транспрарту, цыгарэт і алкаголю.
Гасцям форуму былі прадстаўлены вынікі аптытання і статыстычныя данныя і фільм аб паняцці “пракрастынацыі”(калі звярнуцца да значэння гэтага слова, то гэта так званая імітацыя дзеяння).
Ваша Аліса Майская, dzedzich.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…