У адной з аўташкол Берасця практычнаму кіраванню курсантаў навучаў інструктар, пазбаўлены права кіраваць транспартным сродкам. Гэта высветлілася падчас праведзеных ДАІ рэйдаў “Вучэбны аўтамабіль”.
Як паведамляе БелаПАН, 35-гадовы інструктар быў пазбаўлены правоў у верасні 2007 года за кіраванне аўтамабіля ў нецвярозым стане. Аднак 14 студзеня 2010 года яго прынялі на працу подменным інструктарам ў Берасцейскую абласную аўташколу “БОАМЛ”, дзе павінен быў працаваць па 31 студзеня. Тое, што ён пазбаўлены правоў, мужчына схаваў.
Дарэчы, падчас рэйдаў ДАІ выявіла яшчэ некалькі фактаў. Так, у Пінску інструктар аўташколы стаў вінаватым ДТЗ. У Лунінцы быў затрыманы інструктар на вучэбным аўтамабілі за перавышэнне хуткаснага рэжыму звыш 30 км.
Агулам падчас такіх рэйдаў супрацоўнікамі ДАІ рэгіёна выяўлена 20 парушэнняў Правілаў дарожнага руху вучэбнымі аўтамабілямі.