У 2009 годзе была праведзена сацыялагічнае апытанне на тэму “Портрет гражданского общества“. У ім прынялі ўдзел 1152 чалавека.
Былі пастаўлены самыя разнастайныя нечаканыя пытанні.
Адное з іх гучала наступным чынам: “Хто начальнік над грамадзянскай супольнасцю?” 40 адсоткаў вырашыла, што гэта ўрад, крыху больш чым 30, што яно само сабе начальнік, па некалькі адсоткаў набралі партыі і фонды.
Пытанне на роздум: Калі грамадства лічыць, што ўрад можа быць яго начальнікам, то пра якія змены ў ім можа ісці гаворка?
У адказе на пытанне, якія арганізацыі адносяцца да грамадзянскай супольнасці, лідэрства атрымалі БРСМ – зноў жа крыху больш за 41 адсотак і камітэт па ахове праў жанчын – 48 адсоткаў.
“Што перашкаджае развіццю грамадзянскай супольнасці?” – так гучала адное з наступных пытанняў. Першае месца заняў адказ аб нізкім ўзроўні ведаў людзей і адсутнасці наяўнасці магчымасцяў недзяржаўных арганізацый і грамадзянскіх ініцыятыў. Другое месца было аддадзена жаху перад рэпрэсіямі. І, урэшце, трэцяе – слабая падтрымка нацыянальнага бізнэсу.
На пытанне, у якой сферы грамадзянскай супольнасці за апошнія 10 год вы ўдзельнічалі, 60, 6 адсоткаў прызналіся, што ні ў якой. Вось вам і менталітэт. І зноў жа пытанне: калі не мы будзем паляпшаць усе сферы нашага грамадства, то хто? Каму гэта патрэбна, як не нам самім?
Яшчэ адное цікавае пытанне: якія праекты, формы працы на карысць грамадзянскай супольнасці вы маглі б падтрымаць фінансава? Лідыруюць адказы наступныя: будаўніцтва храма, дапамога бяздомным жывёлам, дапамога пенсіянерам. А вось падтрымаць сем’і рэпрэсіраваных, палітычных і грамадскіх актывістаў амаль ніхто не пагадзіўся. Вынік: будзем дапамагаць і далей жывёлам і пенсіянерам.
І апошняе: якую суму вы бы змаглі аддаваць дзеля падтрымкі ініцыятыў і праектаў грамадства? Большасць сказала, што не збіраюцца даваць увогуле ні капейкі, так як самім не хапае на жыццё.
Апытанне праведзена, а вынікі рабіць вам.
Ваша Аліса Майская, dzedzich.org