Культура

Няма грошай ушанаваць Палонкаўскую бітву

Кіраўніцтва Баранавіцкага раёна адмовілася ўсталёўваць металічную шыльду на камені на месцы Палонкаўскай бітвы.

palonka-battle-scheme-details

Схема бітвы 1660 г. пад Палонкай

Сёлета 28 чэрвеня адзначаецца 350-годдзе бітвы пад Палонкай, у якой злучанае беларуска-літоўскае і польскае войскае перамагло ўтрая большую армію маскоўскага ваяводы Івана Хаванскага. З гэтай нагоды баранавіцкая інтэлігенцыя звярнулася ў райвыканкам з прапановамі добраўпарадкаваць месца славутай бітвы.

Раённыя ўлады у сваім адказе адзначылі, што ў гадавым бюджэце няма сродкаў на добраўпарадкаванне мемарыяльнай мясціны. Таму кіраўнік мясцовай філіі ТБМ Віктар Сырыца заклікаў людзей самастойна сабраць грошы на добрую справу.

Дарэчы, памятны камень на месцы Палонкаўскай бітвы быў усталяваны яшчэ ў 1994 годзе. Тады ж яго асвяцілі праваслаўны і каталіцкі святары.

Паводле “Еўрарадыё”.

Больш пра бітву пад Палонкай можна пачытаць тут.

Пакінуць адказ