Замежжа

Загадкавы iPad

Кіраўнік карпарацыі Apple Стыў Джобс прадставіў планшэтны кампутар iPad. Планшэт – гэта нешта паміж смартфонам і наўтбукам, кампутар абсталяваны вялікім сэнсарным экранам і зручным  інтэрфейсам. Прылада прызначана для чытання электронных кніг, прагляду фота і відэа, працы з электроннай поштай, праслухоўванні музыкі і вэб-серфінгу. iPad абсталяваны чыпам A4  у 1 гігагерц. Таўшчыня прылады складае 1,2 сантыметра, а вага – 680 грамаў. Працягласць аўтаномнай працы планшэта  –  10 гадзін, у рэжыме чакання – да месяца.  Акрамя таго, кампутар падтрымлівае стандарты Wi-Fi 802.11n і Bluetooth 2.1, а таксама 3G.

На планшэце можна запускаць усе прыкладанні, напісаныя для iPhone, экран гульні, відэа ці любога іншага прыкладання можна таксама расцягнуць на ўвесь экран iPad. Дарэчы, у гульнях зараз дзякуючы падтрымцы OpenGLS графіка стала больш плыўнай. У кампутара ёсць акселерометр, а таксама ўбудаваны электронны компас. Для падлучэння да іншых прылад можа выкарыстоўвацца 30-кантактны порт.

У продаж паступяць мадэлі з модулямі флэш-памяці ў 16, 32 і 64 гігабайта. Кошт планшэта ў ЗША складзе ад $499 за мадэль з 16 ГБ памяці, з 32 і 64 ГБ –  $729 і $829 адпаведна.

Пакінуць адказ