Культура

Фестываль ”Men’s Fest”: беларуская альтэрнатыва

Вялікі фестываль альтэрнатыўнай музыкі пад назвай “Men’s Fest” адбудзецца з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў Брэсце 20 лютага.

“Men’s Fest” – гэта штогадовы фестываль альтэрнатыўнай музыкі, які ладзіцца прома-суполкай “Зал ожидания. Станция Брест-Центральный” і непасрэдна Змітром Назаравым.

Галоўны арганізатар фэсту і прадусар Зміцер Назараў:

“Больш за ўсё ад фестывалю ў гэтым годзе я чакаю ўвагі з боку моладзі, бо некаторыя з іх праз некалькі гадоў будуць мець магчымасьць спрыяць нашай культуры, увагі да мерапрыемства, увагі да “нефарматнай” музыкі, увагі да таго, што можна спяваць і размаўляць беларускаю мовай, што гэта не толькі прыгожа, але яшчэ і модна.

Мне сімпатычныя ўсе ўдзельнікі фэсту і, на мой погляд, яны пры іншым развіцці беларускага “шоўбізу” былі б добра вядомыя і па-за межамі Беларусі. Для мяне адкрыццём стаў гурт “J-J Bingz”, таму я запрасіў іх на фэст у апошнія хвіліны”.

У межах фэсту адыграюць такія маладыя гурты як “Спрат” (Брэст), “J-J Bingz” (Мінск), “UNIA” (Мінск).

Іх зменяць камедзі-шоў “Отражённые в лужах” (Берасце) і фаер-шоў “KRADA” (Мінск).

Хэдлайнерам фэсту ў гэтым годзе апынуўся Pomidor-OFF (Мінск).

Сюрпрызамі фестывалю будуць прэзентацыі ажно 2 новых альбомаў ад гуртоў Sciana (Брэст) – “Кропка вяртання” і Mauzer (Магілёў) – “Порна”.

Фестываль пройдзе ў будынку ДК прафсаюзаў, што знаходзіцца па адрасе: вул. Маскоўская, 275, і распачнецца ў 17.00.

Кантактныя нумары:

+375 29 313 98 60 (Зміцер Назараў)
+375 29 727 30 97 (Зміцер Назараў)

Фестываль ладзіцца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”

budzma.org

0 Comments

Пакінуць адказ