Грамадства

Барадзьба з “п’янымі каштанамі”

Пружанскія актывісты Руха “За Свабоду” разам з неабыякавымі грамадзянамі накіравалі калектыўны зварот у раённы Выканаўчы Камітэт, з просьбай змяніць графік працы начной крамы “У Каштана”.

У жыхароў мікрараёна ёсць сур’ёзныя акалічнасці для змены графіка крамы. Бо тут адбываецца неабмежаваны продаж алкагольных напояў, якія распіваюцца прама на прылеглых дваровых тэрыторыях. У сувязі з гэтым жыхары змушаныя мірыцца з нецэнзурнай лаянкай, вулічнымі бойкамі і хуліганствам, а прылеглыя тэрыторыі ператварыліся ў адзін вялікі сметнік.

Усё гэта зніжае камфорт жыцця людзей, прыводзіць да нездаровай амаральнай атмасферы, узнікненню небяспечных сітуацый для пражываючых побач грамадзян.

Уладзімір Радзівончык

Пакінуць адказ