Партыя БНФ распачала працу над фармаваннем ініцыятыўнай групы па правядзенні рэспубліканскага рэферэндума супраць павышэння мытных пошлін на ўвоз у краіну замежных аўтамабіляў.
Дакладна пытанне, якое плануецца вынесці на рэферэндум, гучыць так: “Ці падтрымліваеце Вы захаванне памеру мытных пошлін на ўвоз у Рэспубліку Беларусь легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасці на ўзроўні 26 лістапада 2009 года?”
Падвышэнне мытаў на ўвоз аўтамабіляў з’яўляецца вынікам стварэння Мытнага саюза, падпісанага кіраўнікамі Беларусі, Расеі і Казахстана. Партыя БНФ лічыць, што гэты саюз ігнаруе інтарэсы значнай часткі грамадзян Беларусі.
Паводле кіраўніка Берасцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрыя Шыманскага, гэтая праблема кранае большасць насельніцтва Беларусі, а асабліва Берасцейшчыны:
– У Берасці 100 000 машын на 300 000 насельніцтва. І ў асноўным, гэта ўжываныя аўтамабілі з краін Еўропы. Таму зразумела, што падвышэнне мыта прыйдзецца не даспадобы вельмі значнай колькасці берасцейцаў. Беларусь на працягу апошніх 10 гадоў ужо некалькі разоў падымала мытныя пошліны на аўтамабілі. І кожны раз – менавіта пад ціскам Расеі, бо сваёй вытворчасці, за выключэннем невялікай колькасці састарэлых “Самандаў” мы не адкрылі. Дык чаму берасцейцы павінны сваімі грашыма падтрымліваць расейскі “ВАЗ”? Думаю, што наш урад хоча перакласці свае праблемы з напаўненнем бюджэта на галовы тых, хто можа зарабіць на патрыманую, але ж значна больш сучасную і бяспечную за “Жыгулі” іншамарку.
У ініцыятыўную групу павінна ўвайсці мінімум тысяча чалавек. Першы сход ініцыятыўнай групы плануецца ўжо 28 лютага а да 1 сакавіка павінна скончыцца яе фармаванне. Ударнай сілай ініцыятыўнай групы і рухавіком кампаніі стануць прадстаўнікі Партыі БНФ, якія будуць вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя саветы.
У Берасцейскай вобласці таксама вядзецца запіс у ініцыятыўную групу па правядзенні рэферэндума. Усім, хто жадае далучыцца ці дапамагчы кампаніі, можна звяртацца па тэлефонах: (029) 660-57-41, (029) 724-21-16, а таксама на емайл dzedzich@tut.by
Павел Канстанціновіч.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…