Мэтай цэнтралізаванага тэставання, як і любога іншага экзаменацыйнага іспыту, зяўляецца адбор найбольш адукаваных, пісьменных, здольных і дасведчанных абітурыентаў. Але ж ці заўсёды гэтая мэта дасягаецца? На жаль, не.
Вялікую ролю падчас ЦТ у сённяшнім выглядзе грае Яго Вялікасць выпадак, калі выбар варыянтаў ў тэсце робіцца наўгад, сумбурна, але ж часта ўгадваецца правільны адказ – спрацоўвае так званы “эфект рулеткі”.
Відавочна, што ў найбліжэйшы час ад цэнтралізаванага тэставання ў нашай краіне адказвацца не збіраюцца. Так што ж патрэбна зрабіць, як удасканаліць гэту форму экзаменацыйнага выпрабавання?
Што датычыцца ЦТ па беларускай і рускай мовах, то мэтазгодным будзе ўвесці такія заданні, як невялікае сачыненне-разважанне на аснове дадзенага тэксту, пабудова звязнага тэксту шляхам лягічнага распалажэння сказаў з абавязковым выдзяленнем таго сказу, дзе выражаецца галоўная аўтарская думка. Менавіта такія заданні дапамагаюць паказаць сапраўдную карціну пісьменнасці, здольнасці да аналітычнага мыслення паступаючых; убачыць узровень іх моўнай культуры і агульнага развіцця – гэта значыць, яны садзейнічаюць выяўленню найбольш здольных для непасрэднай студэнцкай дзейнасці абітурыентаў.
Ёсць патрэба ў дэферэнсаванні моўных тэстаў па ўзроўню складанасці для паступлення на розныя факультэты, альбо вызначаць для кожнага факультэта прафіліруючыя іспыты, і адзнаку за тэставанне па мовах, напрыклад, на філфаку лічыць галоўнай, а на матфаку, наадварот, – факультатыўнай.
Неабходна перагледзіць некаторыя заданьні па рускай і беларускай мовах, адказы на якія не адлюстроўваюць сапраўднай пісьменнасці абітурыента, а толькі сведчаць аб яго добрай памяці ці зазубрыванні тэарытычных звестак.
Ці магчыма добра падрыхтавацца да цэнтралізаванага тэставання па рускай ці беларускай мовах без дапамогі рэпетытара?
На сённяшні дзень, пры існуючай сістэме выкладаньня ў школе, стану праграм і колькасьці вучэбных гадзін, адведзеных на мову (і рускую, і беларускую), аптымальна добра падрыхтавацца да цэнтралізаванага тэставання магчыма толькі з дапамогай прафесіянальнага рэпетытара.
І справа тут зусім не ў непрафэсіаналізме настаўнікаў ці нерадзівасці вучняў. Справа ва ўсёй сістэме нашай сучаснай адукацыі. Настаўнікі пастаўленыя ў жорсткія рамкі праграмаў, якія павінны абавязкова выконваць. На беларускую і рускую мову ў старэйшых класах адводзіцца ўсяго дзве гадзіны на тыдзень. Як здолець за гэты час выканаць запланаванае па праграме і правесці якасную падрыхтоўку вучняў да ЦТ, пры тым, што для такой падрыхтоўкі трэба праводзіць паглыбленае паўтарэнне матэрыялу, пачынаючы з курсу пятага класа?
Магчыма падрыхтоўвацца да ЦТ па мовах і самастойна, пры дапамозе падручнікаў і даведкавай літаратуры, але ж толькі пры ўмовах, калі ў вас ужо ёсць глыбокія веды, і іх трэба толькі сістэматызаваць.
Пры гэтым вельмі карысным зьяўляецца ўдзел у рэпетыцыйным тэставанні, што дае магчымасць не толькі ацаніць, але і кантраляваць свае веды, убачыць прабелы і зрабіць неабходныя высновы адносна далейшай падрыхтоўкі.