Categories: Моладзь

Элітарная ці поп-культура?

Арт-хаус ці навінка-2010? Новы мегамікс ці мілкі вэй/інды? Якога выбару прытрымліваецеся менавіта  вы?

Вікіпедыя падказвае, што поп-культура – гэта культура для мас, так званая папулярная. Яна часцей за ўсё абумоўлена штодзённымі запатрабаваннямі  і імкненнямі (так званы мэйнстрым) і , канешне, яна разлічаная на шырокае выкарыстанне яе масамі і камерцыйны поспех.

Адсюль вынік: “аб’екты” поп-культуры маюць стандартызаваныя формы і змест.

Звернемся да прыкладу з тэлебачаннем. Амаль усе праграмы, якія яно транслюе не нясуць з сабою ніякай сэнсавай нагрузкі. Узнікае пытанне: тады навошта такое трансляваць?  Адказ просты: для таго, каб прыйшоўшы з працы можна было проста адпачыць, не затрачваючы сваю моц на пераасэнсаванне таго, што там ідзе. Аналагічнае пытанне: навошта людзі глядзяць тупыя камедыі? Адказ такі ж – каб адапчыць.

Навошта тады існуе элітарная культура, калі прасцей за ўсё было б насалоджвацца поп-культурай?

Гэтую культуру часам яшчэ называюць высокай, таму што ставяць вышэй за масавую. Элітарная культура – гэта творчы авангард, дзе заўсёды ўтвараюцца новыя віды мастацтва.  Паняцце высокай культуры вікіпедыя уключае таксама класічную музыку і класіку літаратуры, але з другім пунктам можна не пагадзіцца. Канешне, класічная культура раней не была разлічана на камерцыйны поспех, але ж зараз яна перайшла ў поп-культуру.

Элітарнай культурай не цікавяцца простыя людзі, таму што каб яе разумець трэба шмат думаць, разумець, фантазіраваць. Хутчэй за ўсё гэта звязана з лянотай, якая, кажуць, двіжа чалавецтвам.

Арт-хаус ці навінка-2010? Розум падказвае арт-хаус, а лянота кліча паглядзець чарговую камедыю.

Ваша Аліса Майская, dzedzich.org

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago