Як заявіў журналістам міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Мікалай Панцялей, менавіта гэта прадугледжана ўказам прэзідэнта №60.
“Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №60, які набудзе моц з 1 ліпеня 2010 года, прадугледжвае ідэнтыфікацыю не абаненцкай прылады, а персаналій. Значыць, карыстальніку інтэрнэт-клуба прыйдзецца прад’явіць дакумент – пашпарт”. Пры гэтым Н.Панцялей не растлумачыў, ці павінны ўладальнікі інтэрнэт-клубаў рэгістраваць карыстальнікаў і запісваць іх пашпартныя дадзеныя. Гаворка адразу зайшла пра кошт доступу да сеткі, якая сёння з’яўляецца самым хворым пытаннем.
Па словах Мікалая Панцялея, дамагчыся патаннення доступу ў інтэрнэт у Беларусі магчыма, калі павялічыць колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў і скараціць колькасць зваротаў да інфармацыйных рэсурсаў, размешчаных на замежных пляцоўках.
“Нажаль, на сённяшні дзень мы адзначаем велізарную колькасць такіх паходаў “за мяжу”. Кошт іх значна вышэй, чым калі б гэтыя рэсурсы размяшчаліся на беларускіх хостынг-пляцоўках. Таму адна з нашых галоўных задач – нарошчванне беларускага кантэнту”, – адзначыў ён.
Пераклад dzedzich.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…