Беларусы могуць прыняць удзел у конкурсе на атрыманне стыпендыі для навучання ў навучальных установах сістэмы “Каледжы аб’яднанага свету” (UWC).
UWC уяўляе сабою сетку з 12 каледжаў, першы з іх адкрыўся ў 1962 годзе ва Уэльсе (Вялікабрытанія). Асаблівасць сістэмы складаецца ў адначасовым навучанні ў кожным з 12 каледжаў студэнтаў розных краін у адпаведнасці з вылучанымі квотамі.
З 1962 года ў каледжах UWC атрымалі адукацыю 34 тыс. студэнтаў з 181 краіны.
Двухгадовае навучанне вядзецца на ангельскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаврыята ў каледжах Італіі, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Індыі, Босніі і Герцагавіне, ЗША. Па заканчэнню каледжа выпускнікам выдаецца дыплом, які дае права на паступленне ва ўніверсітэты большасці краін свету.
Да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне стыпендыі запрашаюцца грамадзяне Беларусі, якім на 1 верасня 2010 года будзе 16—17 гадоў. Конкурс праводзіцца ў два тура. Для ўдзелу ў першым неабходна да 1 сакавіка накіраваць дакументы і конкурснае эсэ на электронны адрас: uwcblr@gmail.com. Кандыдаты, якія прайшлі ў другі тур (ён адбудзецца 3 красавіка), атрымаюць запрашэнні.
Больш падрабязную інфармацыю пра навучанне можна знайсці на сайце: www.uwc.org.
Пераклад dzedzich.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…