Замежжа

Yandex удасканаліць пошук па-беларуску

Расейская кампанія “Yandex” пакуль не мае планаў на беларускамоўны інтэрфэйс.  Затое яе спецыялісты працуюць над удасканаленнем пошукавай беларускамоўнай сістэмы рэсурсу.

“Насамрэч сам па сабе інтэрфэйс вельмі цікавы. Гэта важная частка, але яна не настолькі важная. Значна важнейшае тое, каб пошук быў здольны слушна ўлічваць беларускую марфалогію мовы, запытаў і г. д. Вось гэта самая важная частка мовы, і мы над гэтым даўно працуем. Мова, вядома ж, — гэта, найперш, тое, што пішуць людзі. Самае галоўнае — тое, каб пошук быў здольны добра шукаць па-беларуску”.

Дарэчы, ад пачатку гэтага года “Yandex” пачаў прадаваць рэкламу за беларускія рублі, а ў пачатку лютага змясціў на сваім рэсурсе карту Менску.

Еўрарадыё.

Пакінуць адказ