Новы час, паскораны тэмп жыцця, запатрабаванне ў лёгкіх і зручных метадах атрымання патрэбнай інфармацыі – усё гэта прымушае адукацыю падладжвацца пад новыя патрабаванні і стандарты. Яшчэ нядаўна яно было даступна толькі ў адзіным, так званым «фармальным» выглядзе: звыклае для нас навучанне, якое сканчаецца выдачай агульнапрызнанага дыплома (атэстата).
Зараз жа існуюць і іншыя спосабы атрымання цалкам сабе прафесійнай адукацыі, такія як інфармальнае(самаадукацыя) і нефармальнае (адукацыя, якое атрымліваецца па-за ўстановамі фармальнай адукацыі: на курсах, у адмысловых клубах па інтарэсах, з рэпетытарам ці трэнерам і г.д.).
Праўда, вызначэнні нефармальнай адукацыі ў кожнай краіне свае. Напрыклад, на Нямеччыне пад ім разумеюць адукацыю для сталых, а ў Канадзе гэта любая адукацыя, фундаваная дзяржавай. А кітайская сістэма адукацыі ў сваю чаргу ўключае дашкольную, пачатковую, сярэднюю і вышэйшую адукацыю. Нефармальная адукацыя адказвае сучаснаму падыходу «навучанне праз усё жыццё», дае магчымасць у любым узросце атрымліваць новыя неабходныя веды.
Плюсы нефармальнай адукацыі ў тым, што яно дазваляе звычайна сумяшчаць вучобу і працу, ідэальна падыходзіць для працэсу сталага навучання, а таксама мацней ставіць акцэнт на непасрэдна важных для навучэнца старонках ведаў. Зараз актыўна заваёўвае папулярнасць дыстанцыйная адукацыя . Нефармальная адукацыя займае досыць цвёрдыя пазіцыі ў Амерыцы, у шматлікіх краінах Еўропы, а ў Беларусі пакуль толькі робіць нясмелыя крокі, нараджаючы насцярожаныя і скептычныя настроі.
Пераклад dzedzich.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…