У кнігарнях скардзяцца, што шпаргалкі больш папулярныя, чым падручнікі. Іх скупляюць нават выкладчыкі. У сталічных кнігарнях сёння можна знайсці шпаргалку амаль для кожнага прадмета. Аўтары абяцаюць студэнту хуткую дапамогу, каб быць гатовым да любога іспыта.
“Шпаргалкі ўсе расійскія. Беларускія шпаргалкі не выдаюць. Ёсць практычна па ўсіх прадметах”, — распавялі ў Цэнтральнай кнігарні.
Грамадзянскі працэс, правазнаўства, гісторыя грамадзянскага права, культуралогія, гісторыя, мастацтвазнаўства, крыміналогія, судовая медыцына, крымінальнае права — гэта далёка не поўны спіс асартыменту.
Купляюць такіх шпаргалак шмат. Асноўны збыт ідзе перад сесіяй. Студэнты скупляюць іх сотнямі па розных прадметах. А вось выкладчыкам гэта зусім не падабаецца.
“Выкладчыкі лаюцца. Ім не падабацца, што мы прадаём шпаргалкі. Вядома ж, ім хацелася, каб студэнт купіў падручнік і прачытаў яго. Нам бы таксама хацелася, каб яны куплялі падручнікі. Але шпаргалкі купляюць лепш, вядома”, — кажуць у кнігарні.
Набываюць шпаргалкі не толькі студэнты, але і самі выкладчыкі. Так яны звяраюць тэкст студэнта на іспыце з тэкстам шпаргалкі.
Еўрарадыё.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…