Categories: Моладзь

ВНУ будуць удзельнічаць ў праграме “Тэмпус”

Пра гэта на пасяджэнні круглага стала “Палітыка ЕЗ і Беларусі ў галіне адукацыі: дзелімся вопытам” паведаміла прадстаўнік выканаўчай агенцыі па адукацыі, аўдыёвізуальных сродках і культуры Еўрапейскай камісіі (Брусэль) Джулія Маро.

Для гэтага ім неабходна да 9 сакавіка 2010 года падаць заяўку на рэалізацыю сумесных праектаў (JP) і (або) структурных мер (SM) у 2010-2013 гадах. Вынік конкурсу на атрыманне грантаў будзе вядомы да сярэдзіны лета. Сума грантаў вар’іруецца ад 500 тыс. да 1,5 млн. еўра. Акрамя вышэйшых навучальных устаноў у ім могуць прыняць удзел прыватныя прадпрыемствы, няўрадавыя арганізацыі, асацыяцыі студэнтаў, парады рэктараў і інш.

Праграма “Темпус” накіравана на садзейнічанне ў правядзенні сацыяльных, эканамічных рэформаў і развіцці сістэм вышэйшай адукацыі ў краінах-партнёрах Еўрапейскага саюза. Яна стартавала ў 1990 годзе (Tempus I), зараз ужо рэалізуецца чацвёрты этап (2007-2013 гады).

Беларусь далучылася да праграмы ў 1993 годзе. За гэты час рэалізавана 104 праекты, у якіх быў задзейнічаны 31 універсітэт. Найбольш актыўныя ўдзельнікі – БДУ, Гродзенскі і Полацкі дзяржаўныя універсітэты.

“Темпус IV” падтрымлівае 8 праектаў, з іх 7 міжнародных і адзін нацыянальны. Усяго за 17 гадоў выдаткавана 15 млн. еўра, з якіх 2,7 млн. у рамках чацвёртага этапу.

“Еўрапейскі саюз падтрымлівае ініцыятыву знізу: аб’яўляецца конкурс, збіраюцца заяўкі, вызначаюцца ўдзельнікі. Праграма прадугледжвае сур’ёзнае ўцягненне ў работу мясцовых уладаў, існуе ў выглядзе праектаў на ўзроўні партнёрства устаноў адукацыі і на ўзроўні ажыццяўлення структурных мерапрыемстваў. У праектах партнёрства паміж ВНУ могуць прыняць удзел як мінімум 6 вышэйшых навучальных устаноў (напрыклад, 3 з Беларусі і 3 з розных краін ЕС), у міжнародных праектах – мінімум 7 ВНУ (па 2 з краін-партнёраў і 3 з дзяржаў ЕС) “, – патлумачыла Джулія Маро.

Падрабязная інфармацыя тут.

Апошні тэрмін падачы аплікацый – 9 сакавіка 2010 года.

adukacyja.info

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago